У гістарычным цэнтры Гродна знішчаць яшчэ 2 будынкі з-за дзіцячай бальніцы
Гродзенскія ўлады прыступаюць да рэалізаці праекта па знішчэнні гродзенскага Новага Свету. У бліжэйшыя дні будуць разбураныя два будынкі. Як кажуць гродзенскія гісторыкі завулак Рэйманта, што паміж вуліцамі Рэйманта і Даватара, – ціхая і сапраўды элітная вуліца Гродна. Замест таго, каб рацыянальна ўкладаць грошы ў развіццё гэтага раёна (напрыклад, надбудоўваць ў двухпавярховых хрушчоўках яшчэ адзін-два паверхі з кватэрамі павышанай камфортнасці), гарадскія ўлады пачалі завулак Рэйманта паступова знішчаць дзеля вызвалення дадатковай тэрыторыі для дзіцячай бальніцы. Ужо выселеныя два дамы, адзін з якіх (зав. Рэйманта №1) пабудаваны ў другой палове 1930-х гадоў і з’яўляецца прыкладам двухпавяховага кватэрнага дома з мансардай для польскіх афіцэраў-лётчыкаў, што абслугоўвалі мясцовы аэрадром. Жыхары з дома высяляцца не хацелі, аднак іх паставілі перад фактам.
Па сутнасці, пачынаецца новы этап знішчэння Новага Свету. У верасні гэтага года ўлады плануюць знесці выдатны прыклад драўлянай эклектыкі – былую пякарню Любега, а зараз кватэрны дом па вул. 17 верасня № 8. У планах уладаў таксама знішчэнне будынкаў на вуліцы Астроўскага і знос каля дзясятка дамоў па вуліцы Горкага паміж вуліцамі 17 верасня і Міцкевіча. Для Гродна гэта будзе азначаць страту цэлага гарадскога раёна, які сфарміраваўся ў канцы ХІХ – пач. ХХ ст. і меў назву Новы Свет.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна