У гімназістаў пыталіся, ці ўсвядомлена яны выконваюць рытуал падчас гімна

У гімназістаў пыталіся, ці ўсвядомлена яны выконваюць рытуал падчас гімна

У баранавіцкай гімназіі №1 дзевяцікласнікам раздалі анкету, якая выклікала здзіўленне ў іх бацькоў, піша intex-press.by.

Сярод пытанняў у ёй сустракаюцца такія: "Ці адчуваеце вы пачуццё гонару за сваю Айчыну — Рэспубліку Беларусь?", "Ці свядома вы выконваеце рытуалы пры выкананні гімна?", "Ці лічыце вы сябе чалавекам, датычным да лёсу Радзімы?" і г.д.

Дырэктар гімназіі Мікалай Хітрык у гутарцы з журналістамі не стаў адмаўляць факт анкетавання, аднак ад каментароў адмовіўся.

У гімназістаў пыталіся, ці ўсвядомлена яны выконваюць рытуал падчас гімна
Анкета, якую раздалі гімназістам / intex-press.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі