У Германіі "Мерсэдэс" урэзаўся ў трактар "Беларус"
![Трактар "Беларус" сутыкнуўся з "Мерсэдэсам"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/traktar-1202-1.jpg.webp?itok=HN2zCM5v)
Трактар "Беларус" сутыкнуўся з "Мерсэдэсам" / Добраахвотная пажарная дружына горада Хельдрунген
Аварыя з удзелам трактара "Беларус" і легкавога аўтамабіля "Мерсэдэс" здарылася ў нямецкім горадзе Хельдрунген у федэральнай зямлі Цюрынгія. Як піша сайт "Беларусь і свет" са спасылкай на мясцовую паліцыю, ДТЗ адбылося ўвечары 10 лютага.
54-гадовы кіроўца "Мерсэдэса" праз няўважлівасць няправільна ацаніў хуткасць трактара, які ехаў перад ім у тым жа кірунку. У выніку аўтамабіль на высокай хуткасці ўрэзаўся ў трактар.
Агульную шкоду, прычыненую легкавіку і трактару, ацанілі прыкладна на 18 тысяч еўра. Абодва кіроўцы (к тым ліку 37-гадовы мужчына, які кіраваў трактарам) атрымалі няцяжкія траўмы. Ім аказалі медыцынскую дапамогу.
![У Германіі "Мерсэдэс" урэзаўся ў трактар "Беларус"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/traktar-1202-2.jpg.webp?itok=t4mPmfLo)
![У Германіі "Мерсэдэс" урэзаўся ў трактар "Беларус"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/traktar-1202-3.jpg.webp?itok=g6d_66Mn)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.