Пад Лагойскам у ДТЗ з трактарам загінулі два чалавекі
![Аварыя пад Лагойскам](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-12/lahojsk-2612-4_1.jpg.webp?itok=gakRw9VP)
Аварыя пад Лагойскам / ДАІ
Жудасная аварыя адбылася ў Лагойскім раёне 26 снежня каля 17:00, паведамляе абласная ДАІ.
48-гадовы кіроўца BMW ехаў па трасе Р66. У раёне 18-га кіламетра дарогі яго аўтамабіль вынесла на паласу сустрэчнага руху. Там BMW урэзаўся ў трактар, якім кіраваў 27-гадовы жыхар Лагойска.
У выніку аварыі кіроўца легкавушкі і 62-гадовая пасажырка памерлі на месцы ад атрыманых траўмаў. Яшчэ адзін пасажыр BMW з цяжкімі траўмамі шпіталізаваны, ён у рэанімацыі.
![Пад Лагойскам у ДТЗ з трактарам загінулі два чалавекі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/lahojsk-2612-1.jpg.webp?itok=qz_FBU7g)
Аварыя пад Лагойскам / ДАІ
![Пад Лагойскам у ДТЗ з трактарам загінулі два чалавекі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/lahojsk-2612-2.jpg.webp?itok=zgnoVC0C)
Аварыя пад Лагойскам / ДАІ
![Пад Лагойскам у ДТЗ з трактарам загінулі два чалавекі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/lahojsk-2612-3.jpg.webp?itok=3f_eiL9h)
Аварыя пад Лагойскам / ДАІ
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.