У Генштабе Узброеных сіл Беларусі чакаюць у будучыні наступу Польшчы

У Генштабе Узброеных сіл Беларусі чакаюць у будучыні наступу Польшчы

Начальнік галоўнага разведвальнага ўпраўлення, намеснік начальніка Генштаба Узброеных сіл Беларусі Руслан Касыгін выказаўся наконт пагрозы вайны. Паводле яго слоў, ЗША і ЕС не хаваюць, што фактычна рыхтуюцца да ўзброеннага сутыкнення з РБ і РФ. Аднак Злучаныя Штаты намагаюцца пазбегнуць прамога ўзброенага сутыкнення з Расіяй, працягвае Касыгін, і таму разам з саюзнікамі намагаюцца ствараць напружанасць і "лакальныя ваенныя канфлікты" з мэтай уцягвання ў іх Мінска і Масквы.

Прадстаўнік беларускага Генштаба заяўляе, што ЗША рукамі Польшчы хочуць "распаліць агонь вайны" з Беларуссю і Расіяй. Руслан Касыгін занепакоены "імперскімі амбіцыямі" Варшавы, якая, як ён лічыць, прэтэндуе на лідарства не толькі ва Усходняй, але і ў Цэнтральнай Еўропе.

Касыгін мяркуе, што ў будучыні польская армія будзе здольная самастойна, "нават без асаблівай падтрымкі NATO, правесці наступальную аперацыю з абмежаванымі мэтамі супраць Рэспублікі Беларусь".

Адказ "на правакацыі Захаду" "будзе адэкватным і жорсткім", кажа генерал.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі