У Гданьску затрымалі 28-гадовага беларуса. Ён апынуўся ў чужой кватэры і заснуў у ложку. Там яго і знайшлі яе гаспадары, выклікалі паліцыю. Мужчына быў п'яны і не змог патлумачыць, як трапіў у кватэру. Пры гэтым нічога не знікла. "Узломшчык" перад тым, як заснуў, толькі з'еў гуляш на кухні, піша gdansk.policja.gov.pl.
Паліцыя чакала, калі беларус працверазее, каб яму выставіць абвінавачванне ў "незаконным пранікненні ў чужое жыллё". Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 12 месяцаў.
Здарэнні з беларусамі ў Гданьску нярэдкія. Летась там напалі на грамадзяніна Беларусі і адабралі ў яго аўтамабіль. А ў лютым сёлета 27-гадовы беларус разграміў капліцу ў мясцовым аэрапорце.