У Гданьску напалі на беларуса і адабралі ў яго аўтамабіль

Злачынца пагражаў беларусу нажом / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Злачынца пагражаў беларусу нажом / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Беларус у Гданьску стаў ахвярай злачынца, якога пагадзіўся падвезці. Спадарожнік пагражаў нажом, прымусіў выйсці з машыны. Пасля гэтага перасеў на вадзіцельскае месца і з'ехаў. Беларус патэлефанаваў у паліцыю. Паліцыя і распавяла пра інцыдэнт.

Скрадзены аўтамабіль выявіў адзін з патрулёў. Паліцэйскі экіпаж абагнаў машыну, і паспрабаваў яе спыніць. Згоншчык не падпарадкаваўся патрабаванням, накіраваў аўтамабіль на паліцэйскага — афіцэру прыйшлося адскочыць, каб пазбегнуць сутыкнення. Паліцыя адкрыла агонь. Пачаўся пераслед.

У нейкі момант злачынца урэзаўся ў агароджу, кінуў машыну і ўцёк. У аўтамабілі паліцыянты знайшлі жанчыну, якая, як аказалася, ехала разам са злодзеям. Яе параніла ў нагу  — цяпер яна ў бальніцы, побач з ёй знаходзяцца паліцэйскія. Злачынцу таксама затрымалі. Ён жыхар Данцыга, яму 26 гадоў, і яго ўжо шукалі  па справе аб крадзяжы з узломам. Мужчыну пагражае турэмнае зняволенне. Толькі за напад на афіцэра прадугледжана да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі