Вы тут

У ГЦ "Экспабел" — вялізныя чэргі з ахвочых атрымаць вакцыну ад COVID-19

Цэнтр вакцынацыі ад COVID-19 у "Экспабеле" / TUT.by

Цэнтр вакцынацыі супраць COVID-19 адкрыўцся ў мінскім гандлёвым цэнтры "экспабел". Там бясплатна і без запісу прышчапляюць усіх ахвочых. Прышчэпку робяць расійскай вакцынай "Спутник V". 

Як піша TUT.by, ініцыятыва адкрыць такі цэнтр вакцынацыі належыць кіраўніцтву "Экспабела". 

"Гандлёвы цэнтр узяў на сябе выдаткі па арганізацыі гэтага аб'екта і па забеспячэнні яго ўсім неабходным абсталяваннем, у тым ліку халадзільнікамі, аргтэхнікай, сродкамі абеззаражвання паветра. Таксама ГЦ будзе суправаджаць працу цэнтра на працягу ўсяго тэрміну рэалізацыі праграмы па вакцынацыі", — кажа дырэктар "Экспабела" Андрэй Гоман.

Чарга на вакцынацыю выцягнулася на некалькі дзясяткаў чалавек. 

Бясплатную прышчэпку ад каранавіруса змогуць атрымаць усе, хто не мае хранічных захворванняў і супрацьпаказанняў. Пры сабе трэба мець пашпарт (або іншы дакумент, які сведчыць асобу). Для рэгістрацыі трэба ведаць, да якой паліклінікі вы прымацаваныя. Спатрэбіцца таксама прайсці агляд у лекара на месцы.

У "Экспабеле" папярэджваюць, што нават без уліку чаргі вацынацыя зойме каля гадзіны: 15 хвілін — рэгістрацыя і агляд лекара, 10 хвілін — падрыхтоўка прышчэпкі і вакцынацыя, 30 хвілін — адпачынак і назіранне лекара.

Цэнтр вакцынацыі працуе з 9:00 да 21:00. Пры гэтым у яго працы прадугледжаныя перапынкі на дэзінфекцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.