У гандлёвым цэнтры ў Рызе абрынуўся дах, ёсць загінулыя

Як адзначае rus.DELFI.lv, ёсць звесткі пра двух загінулых. Выратавальнікі разбіраюць завалы ў пошуках пацярпелых. На месцы здарэння таксама працуюць паліцыя і медыкі. Сведкі здарэння паведамляюць пра некалькі пацярпелых.



Пляц абрынання складае каля 500 квадратных метраў. Як адзначае Delfi, машыны, прыпаркаваныя побач з крамай, заваленыя кавалкамі ашалёўкі будынка.



Паводле папаярэдніх звестак, асноўны ўдар прыйшоўся на агароднінны аддзел супермаркета.



Фота — DELFI

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі