У Ганцавічах дзяўчынку паклалі ў палату для хворых на птушыны грып

Вялікі шок перажылі бацькі 2-гадовай жыхаркі Ганцавіч, калі дактары паклалі дзіця ў палату з шыльдачкай “Для хворых на птушыны грып”.  Дзяўчынка паступіла ў шпіталь з высокай тэмпэратурай, бацькі патлумачылі, што малая да гэтага з'ела яйка. Пасля таго, як маці пабачыла надпіс, яна схапіла дачку на рукі і сям’я пакінула шпіталь. Дома дзяўчынка паправілася. Медыкі растлумачылі, што бокс быў падрыхтаваны на выпадак з’яўлення ў горадзе птушынага грыпу. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі