У галоўны корпус БДУ пускаюць толькі па студэнцкіх і залікоўках

У галоўны корпус БДУ пускаюць толькі па студэнцкіх і залікоўках

Дзверы галоўнага корпуса БДУ 1 снежня зачыненыя, нібыта на рамонт. Ва універсітэт пускаюць з іншага ўваходу, але толькі па студэнцкіх білетах ці залікоўках. Як патлумачыла ахова ўніверсітэта, гэта рашэнне адміністрацыі БДУ.

Пры гэтым студэнты ўніверсітэта плануюць правесці Марш любові і салідарнасці. Гэты пратэст пачаўся з падачы петыцыі супраць увядзення платных пераздач. Студэнты выступаюць за ўдзел у кіраванні ўніверсітэтам і рэальнае самакіраванне.

Раней прапускны рэжым ужо ўвялі ў педагагічным універсітэце імя Максіма Танка і ва ўніверсітэце культуры і мастацтваў. Туды таксама пускаюць толькі па студэнцкіх і залікоўках ужо некалькі гадоў.

Пры гэтым у французскую Сарбону і Варшаўскі ўніверсітэт можна прайсці без пропускаў. Прапускны рэжым у польскай сталіцы ёсць толькі ў некаторых прыватных універсітэтах.

Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі