У галоўнай радзільні Беларусі вычарпаўся рэсурс дыхальных апаратаў

У аддзяленне рэанімацыі галоўнай радзільні Беларусі штогод трапляе больш за 700 немаўлятаў. Яны не могуць самастойна дыхаць з-за малой вагі — ад паўкілаграма да кілаграма. Малых падключаюць да апаратаў штучнага дыхання.  

 “Тэрмін дзеяння гэтага абсталявання ў сярэднім пяць год. І ў асноўным рэсурс апаратаў, якія ў нас ёсць, вычэрпваецца альбо вычарпаўся. Мы маем патрэбу ў абнаўленні парку гэтага абсталявання”, — сказала ў інтэрв’ю СТБ Алена Улезка, намеснік дырэктара па педыятрыі РНПЦ “Маці і дзіця”.

Мяркуецца, што грошы, сабраныя з рэспубліканскага суботніку, пойдуць у тым ліку на гэтыя мэты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі