У Францыі занадта худых мадэляў накіруюць да лекара

У Францыі занадта худых мадэляў накіруюць да лекара

У Францыі прынялі закон, згодна з якім занадта худыя мадэлі павінны мець даведку ад лекара, што іх вага адпавядае норме ў суадносінах з ростам, узростам і целаскладам. Як піша Lenta.ru са спасылкай на The Huffington Post, парушэнне гэтага закону пагражае як самой мадэлі, так і яе працадаўцы штрафам да 75 тысяч еўра або заключэннем пад варту на шэсць месяцаў.

Апроч таго, часопісы абавязалі пазначаць на рэкламных здымках, што знешнасць мадэлі была змененая пры дапамозе фотарэдактара. Парушальнікі заплацяць штраф у 37 тысяч еўра або ў памеры 30% ад выдаткаў на рэкламу.

Аўтары закону патлумачылі, што сучасная культуры стварае патэнцыйна небяспечныя стэрэатыпы, усхваляючы худзізну, а ўладальнікаў пышных формаў крытыкуе.

У Францыі ад 30 да 40 тысяч чалавек пакутуюць на анарэксію. Каля 20 адсоткаў дзяўчат хоць раз у жыцці сядзелі на дыеце.

Фота: Worldpress

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі