У Фінляндыі забаранілі паліць у барах і рэстаранах

Фінляндыя з 1 чэрвеня ўвяла забарону на паленне ў барах і рэстаранах. Першая такая спроба была яшчэ ў 1999 годзе, але іх уладальнікі здолелі абараніць права на паленне. Паводле цяперашняй забароны, у барах і рэстаранах можна паліць у адмысловых пакоях, дзе нельга ўжываць ежу. Нагадаем, што паленне ў грамадскіх месцах у Фінляндыі забаронена з 1977 года, на працоўных месцах - з 1995 года.

Паводле дадзеных сацыялагічных апытанняў, поўную забарону палення ў грамадскіх месцах падтрымліваюць да 94% жыхароў краіны.

Газета.ру