У фінале Лігі чэмпіёнаў згуляюць "Манчэстар Юнайтэд" і "Барселона"

Вызначыліся фіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў — "Манчэстар Юнайтэд" і "Барселона". Каталонцы здолелі на 3-й даданай хвіліне выратаваць гасцявую гульню з "Чэлсі" і зраўняць лік — 1:1. Паколькі ў першым матчы была нулявая нічыя, у фінал патрапіла "Барселона".

Нагадаем, напярэдадні "Манчэстар" перамог "Арсенал" з лікам 3:1 (першая гульня — 1:0).

Фінальны матч пройдзе 27 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі