У фінале футбольнага чэмпіянату свету сустрэнуцца Францыя і Харватыя
![У фінале футбольнага чэмпіянату свету сустрэнуцца Францыя і Харватыя](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2018-07-11t193607z_704922433_rc16d4ea4c80_rtrmadp_3_soccer-worldcup-cro-eng.jpg.webp?itok=LKQ4OmjG)
У фінале футбольнага чэмпіянату свету сустрэнуцца Францыя і Харватыя. Пра гэта стала вядома пасля валявой перамогі харватаў над англічанамі ў паўфінале ў дадатковы час — 2:1. Зборная Англіі адкрыла лік ужо на 5-й хвіліне, калі са штрафнога забіў Кіран Трып’ер. Такое развіццё падзей збянтэжыла харватаў, у першым тайме ў іх мала што атрымлівалася. А англічане спадзяваліся ўтрымаць гэтую мінімальную перавагу. Усё змянілася на 68-й хвіліне, калі Іван Перышыч зраўняў лік. Неўзабаве ён трапляе ў штангу. Харваты не змаглі даціснуць сапернікаў і ўсё вырашыць у асноўны час.
У дадатковы час удача была на баку зборнай Харватыі, якая не стала чакаць чарговай серыі пенальці. Манджукіч на 109-й хвіліне паставіў пераможную кропку.
Фінал пройдзе ў Маскве ў нядзелю, 15 ліпеня. У суботу, 14 ліпеня, у Санкт-Пецярбургу за бронзавыя ўзнагароды пазмагаюцца зборныя Бельгіі і Англіі.