У Федэрацыі футбола пачаўся разгляд апеляцыйнай скаргі “Крумкачоў”

У Федэрацыі футбола пачаўся разгляд апеляцыйнай скаргі “Крумкачоў”

У Асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола” пачаўся разгляд апеляцыйнай скаргі “Крумкачоў”. На ім прысутнічае старшыня праўлення клуба Дзяніс Шунто.

Апеляцыйная камісія па клубным ліцэнзаванні сабралася ў канферэнц-зале АБФФ. Журналісты чакаюць рашэння камітэта за яе дзвярыма. 

У холе застаўся таксама спартовы дырэктар “Крумкачоў”, адзін з натхняльнікаў стварэння клуба Уладзіслаў Маяроўскі. Ён жартуе, што цяпер у заяўцы “Крумак” на чэмпіянат усяго 11 чалавек, уключна з Дзянісам Шунто. “Будзем гуляць па дваровым прынцыпе. Дзяніса, як самага слабага, паставім на вароты”, — не губляе аптымізму Маяроўскі.

“Крумкачы” абскарджваюць рашэнне Камітэта па клубным ліцэнзаванні Федэрацыі футбола, які 26 лютага адмовіўся прымаць да разгляду заяву клуба аб ліцэнзаванні. Футбольныя чыноўнікі аргументавалі гэта “неаднаразовым невыкананнем тэрмінаў падачы дакументаў” з боку “Крумкачоў”, што “пацягнула зрыў працэсу ліцэнзавання”.

Калі апеляцыя будзе адхіленая, месца “Крумкачоў” у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе зойме мінскае “Тарпеда”. У “Крумак” застанецца магчымасць звярнуцца ў спартовы арбітраж. Што праўда, гэтая інстанцыя можа не паспець разгледзець іх зварот да пачатку чэмпіянату.

У Федэрацыі футбола пачаўся разгляд апеляцыйнай скаргі “Крумкачоў”
Журналісты чакаюць у холе Дома футбола. Фота Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі