У фан-зоне "Мінск-арэны" юнака затрымалі за бел-чырвона-белы сцяг

Пра здарэнне піша "Наша Ніва" са словаў свайго чытача Алега. Хлопец кажа, што 22 траўня яго не пусцілі ў фан-зону "Мінск-арэны", бо на твары ў яго быў намаляваны бел-чырвона-белы сцяг. Ноч ён правёў у РУУС Цэнтральнага раёна Мінска.



Міліцыянты склалі на юнака пратакол за дробнае хуліганства. Суд прысудзіў яму штраф у 650 тысяч рублёў (5 базавых велічыняў). Хлопец намераны абскарджваць прысуд.



Фота — saligorsk.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі