У Еўропе ўпершыню за 200 гадоў прайшоў суд над піратамі

Галандскі суд асудзіў 5 гадоў турмы пецярых самалійцаў за пірацтва. Гэта першы ў сучаснай Еўропе працэс з абвінавачваннем за пірацтва, адзначае onet.pl.  Ратэрдамскі суд давёў, што напачатку 2009-га самалійцы спрабавалі скрасці турэцкі карабель. Тады іх і затрымалі датчане, якія патрулявалі Адэнскую затоку.

Самалійскіх піратаў чакаюць працэсы ў Нямеччыне, Францыі і Іспаніі. Нагадаем, перадапошні працэс над піратамі у Еўропе быў у XVIII стагоддзі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі