У Еўрасаюзе высветлілі, дзе жывуць самыя шчаслівыя людзі

Самыя шчаслівыя ў Еўрасаюзе — жыхары Капенгагена, Люксембурга і Таліна.
Пра гэта сведчаць вынікі апытання, абнародаванага еўрапейскім сацыялагічным бюро “Еўрабарометр”. Каля 90% людзей, якія жывуць у згаданых сталіцах, задаволеныя сваім жыццём.

А вось жыхары Афінаў, Бухарэста і Лондана часцей за ўсіх выказвалі незадаволенасць сваім жыццём. У найбольшай бяспецы сябе адчуваюць жыхары Скандынавіі — Даніі, Фінляндыі і Швецыі.

Больш за іншых працай гарадскога транспарту задаволеныя ў Вене, Гамбургу, Мюнхене і Хельсінкі. У апытанні ўдзельнічалі жыхары 75 гарадоў ЕС.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі