У Еўрарадыё з'явіліся тэлеграм-каналы. Як падпісацца?

У Еўрарадыё з'явіліся тэлеграм-каналы. Як падпісацца?

У Еўрарадыё з’явіліся тэлеграм-каналы. У нас іх адразу два. Першы — для навінаў, там усяго патроху. Другі — нефармальны, там хроніка жыцця і працы рэдакцыі. А мы людзі назіральныя і жывем тым, што адбываецца навокал.

Падпісацца на тэлеграм-каналы Еўрарадыё можна, калі перайсці па спасылках: на навінавы і на нефармальны канал — і націснуць “Join” (далучыцца). Для гэтага ў вас ужо мусіць быць акаўнт у тэлеграм. А калі яго няма, дык трэба спярша спампаваць праграму на смартфон і зарэгістравацца.

Тэлеграм-каналы дазваляюць пісаць пра тэрміновыя падзеі хутка і сцісла. Пасля на сайце з’яўляюцца больш разгорнутыя тэксты. Сур'ёзныя сюжэты, якія патрабуюць больш складанай вёрсткі, мы посцім у тэлеграм-каналах са спасылкамі на сайт.

У выпадку блакіроўкі сайтаў у Беларусі тэлеграм з вялікай верагоднасцю працягне працаваць — гэта дадатковы сэнс, каб падпісацца на тэлеграм-каналы!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі