У Еўрапарламенце пройдуць дэбаты аб атрыманні шэнгенскіх віз беларусамі

У рамках чарговай сесіі Еўрапарламента ў Страсбургу 21 красавіка пройдуць дэбаты аб умовах атрымання шэнгенскіх віз грамадзянамі Беларусі і Украіны. Запланавана заява прадстаўніка Камісіі ЕС і выступы дэпутатаў. Як адзначыла кіраўнік недзяржаўнай арганізацыі "Офіс за дэмакратычную Беларусь" (Брусэль, Бельгія) Вольга Стужынская, дэбаты пройдуць па прапанове дэпутатаў, якія ініцыявалі кампанію па зборы подпісаў за паніжэнне памеру консульскага збору за шэнгенскія візы для беларусаў.

Калі да пачатку траўня больш за палову з 785 дэпутатаў пагодзяцца з прапановай, яна будзе накіравана ў Раду і Камісію ЕС. Пакуль сабрана каля 140 подпісаў.

Нагадаем, з 2007 года кошт шэнгенскай візы для беларусаў вырас з 35 да 60 еўра.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі