У Esthetic Education скралі музычную прыладу падчас выступа

Гурт Esthetic Education пазбавіўся ўнікальнай эксперыментальнай музычнай прылады Tenori-On.
Апарат быў выкрадзены аккурат са сцэны падчас выступу музыкаў 27 верасня ў маскоўскім клубе "Б-2". Зламыснікаў затрымаць так і не здолелі. Tenori-On Луі Франка - адзіны падобны апарат на тэрыторыі Расіі і Украіны.

Гэтая электронная прылада была створаная японскім музыкам Тошыа Іваі ў супрацоўніцтве з фірмай Toshiba. Знешне ён уяўляе сабою квадратны экран з наборам святладыёдных кнопак, націскаючы на якія, можна дамагацца неабходнай гукавой падкладкі.

Як высвятлілася, у клубе "Б-2" адсутнічаюць камеры назірання, якія маглі б сачыць за тым, што адбываецца на сцэне. Акрамя таго, музыкі з прыкрасцю даведаліся, што ахова клуба ні за што адказнасці не нясе.

Гурт суцяшае толькі тое, што прадаць прыладу ў зламысніка ўсё роўна не атрымаецца, таму, магчыма, Tenori-On вернецца да гаспадара.

Фота: www.stereo.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі