У "Энергетыка-БДУ" новы галоўны трэнер

У "Энергетыка-БДУ" новы галоўны трэнер

У мінскага футбольнага клуба "Энергетык-БДУ" новы галоўны трэнер. Замест 59-гадовага Уладзіміра Бяляўскага з камандай будзе працаваць 57-гадовы Павел Раднёнак, паведамляе клубная прэс-служба. Напярэдадні стала вядома, што трэнер Пётр Качура сышоў з "Энергетыка-БДУ" і працаўладкаваўся ў Расіі.

Раднёнак быў вядомым футбалістам, найбольш выступаў за мінскае "Дынама" (1981-1992, 1998-1999), правёў 12 матчаў за нацыянальную зборную Беларусі. Трэнерскую кар'еру пачаў у канцы 1990-х. Быў галоўным трэнерам мінскага "Дынама", "Славіі", "Рудзенска", працаваў з юнацкімі зборнымі Беларусі, Казахстана. Летась Раднёнак працаваў з дублем "Энергетыка-БДУ", а раней некалькі гадоў ён трэніраваў моладзь БАТЭ.

У сезоне 2021 года "Энергетык-БДУ" заняў у вышэйшай лізе беларускага чэмпіянату 13-е месца.

У "Энергетыка-БДУ" новы галоўны трэнер
Уладзімір Бяляўскі / energetikbgu.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі