У Егіпце знайшлі беларуску, якая знікла больш за месяц таму

У Егіпце знайшлі беларуску, якая знікла больш за месяц таму

Грамадзянка Беларусі, якая знікла, знайшлася ў Каіры. Ульяна Ягадніцына знікла на пачатку лістапада: яна спыніла ўсе кантакты з сябрамі і перастала адказваць па тэлефоне. Маці Ульяны Алена, якая цяпер знаходзіцца ў Каіры, кажа што з яе дачкой ўсё добра, але пра прычыны знікнення Ульяны не паведамляе.

“Усё завяршылася добра, я цяпер у Егіпце. Ульяна жывая і здаровая. Больш пакуль не магу нічога сказаць”,  — сказала Еўрарадыё Алена Ягадніцына.

Як паведамляла Еўрарадыё, апошнія некалькі гадоў Ульяна жыла і працавала ў Каіры. У знікненні жанчыны падазравалі яе былога мужа, грамадзяніна Егіпта. Таксама разглядалася версія, што Ульяна сама спланавала сваё знікненне па асабістых прычынах.    

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі