У Егіпце пакуль не маюць доказаў тэракту на А321

У Егіпце пакуль не маюць доказаў тэракту на А321

Егіпецкая група, якая вядзе расследаванне крушэння расійскага самалёта А321, пакуль не выявіла ніякіх доказаў "злачыннага акту". Пра гэта ў аўторак паведаміў міністр авіяцыі Егіпта Хасам Камаль.

"Калі сведчанні злачынства будуць выяўленыя, то справа будзе перададзеная ў пракуратуру Егіпта. І Егіпет будзе першым, хто абвесціць, што выявіў камітэт, які вядзе расследаванне", — перадае interfax.by словы чыноўніка.

Дарэчы, міжарабскі тэлеканал "Аль-Арабія" са спасылкай на словы прэм'ер-міністра Егіпта Шарыфа Ісмаіла паведаміў, што егіпецкія следчыя не выявілі пакуль прыкмет злачынства ў крушэнні самалёта. Тым не менш Ісмаіл падкрэсліў, што егіпецкі бок улічыць высновы Расіі аб прычынах крушэння самалёта.

Нагадаем, што кіраўнік ФСБ Аляксандр Бортнікаў паведаміў, што катастрофа расійскага самалёта ў Егіпце 31 кастрычніка адбылася ў выніку тэракту.

Фота: EPA

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі