У Эфіопіі тысячы дэманстрантаў патрабуюць вызваліць палітвязняў

Удзельнікі шэсця скандуюць "Нам патрэбная свабода!" і "Нам патрэбная справядлівасць!".



Як адзначае РБК, гэта першая буйная акцыя з 2005 года, калі сілы бяспекі забілі сотні дэманстрантаў. Таксама гэта першы пратэст, накіраваны супраць урада прэм'ера Хайле Марыяма Дэзалейна. Ён узначаліў краіну, пасля таго як папярэдні прэм'ер Мелес Зенаўі памёр 20 жніўня 2012 года ў адной з клінік Брусэля.



Нагадаем, хваляванні 2005 года былі выкліканыя пратэстамі супраць вынікаў выбараў, на якіх кіруючая партыя атрымала 60% месцаў у парламенце. Падчас сутыкненняў паліцыя ўжывала супраць дэманстрантаў слезацечны газ, кулямёты і гранаты.



Фота — gulelepost.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі