У Дзятлаве хлопчыка напалохала камп’ютарная гульня, і ён выпаў з акна. Фота

У Дзятлаве хлопчыка напалохала камп’ютарная гульня, і ён выпаў з акна. Фота

У Дзятлаве 6-гадовага хлопчыка напалохала камп’ютарная гульня і ён выпаў з акна трэцяга паверха. Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, здарэнне адбылося ўвечары 11 ліпеня. Хлопчык разам з маці знаходзіўся ў гасцях. Калі дарослыя выйшлі на вуліцу, ён вырашыў застацца ў кватэры, быў там адзін і гуляў у “агрэсіўную” камп’ютарную гульню. Яна яго напалохала, але выйсці з кватэры ў хлопчыка не атрымалася — ён выпадкова заблакаваў замок. Тады дзіця адчыніла фортку ў акне, з якой і выпала.  

Следчы камітэт праводзіць праверку. Хлопчыка завезлі на абследаванне ў бальніцу ў Гродне. Падазрэнні аб пераломах і пашкоджанні ўнутраных органаў не пацвердзіліся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі