Вы тут

У Дзятлаўскім раёне падчас пажару кошка выратавала гаспадара, а сама загінула

grodno.mchs.gov.by

У Дзятлаўскім раёне падчас пажару кошка выратавала свайго гаспадара, а сама загінула. Як інфармуе прэс-служба МНС Гродзенскай вобласці, здарэнне адбылося ўдзень 20 красавіка ў вёсцы Раготна. 75-гадовая гаспадыня пайшла ў краму, а 59-гадовы гаспадар закурыў і заснуў. Перад гэтым яны ўжывалі алкагольныя напоі. Мужчына прачнуўся ад таго, што жывёла драпала яго па твары. Ён выйшаў на вуліцу, а вось кошка не выратавалася.

Калі на месца прыехалі ратавальнікі, з вокнаў дома ішоў густы дым. Мужчына сядзеў на ганку і не ўсведамляў, што адбываецца. Яго адвялі ад дома, а ўзгаранне ліквідавалі.