У Дзяржынскім раёне выбухнуў і абрынуўся будынак былой вайсковай часткі

У Дзяржынскім раёне выбухнуў і абрынуўся будынак былой вайсковай часткі

У Дзяржынскім раёне ў вёсцы Станькава выбухнуў і абрынуўся будынак былой вайсковай часткі. Пацярпелі два чалавекі, якіх адвезлі ў бальніцу. Адзін з іх — мужчына, 1988 года нараджэння, які праходзіў міма будынка. У яго пералом галёнкі.

Як інфармуе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося 23 сакавіка пасля 15-й гадзіны. На месцы працуюць больш за дзясятак адзінак спецтэхнікі, кран, кінолагі. Не выключаецца, што могуць быць і іншыя пацярпелыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі