У Дзяржынскім раёне Mitsubishi Colt сутыкнуўся са спецтэхнікай, ёсць пацярпелыя

У Дзяржынскім раёне Mitsubishi Colt сутыкнуўся са спецтэхнікай, ёсць пацярпелыя

У Дзяржынскім раёне Mitsubishi Colt сутыкнуўся са спецтэхнікай (машынай, якая раскідвала соль), ёсць пацярпелыя. Здарэнне адбылося пасля 6-й гадзіны раніцы 11 сакавіка каля пасёлка Энергетыкаў. Як інфармуе прэс-служба МНС, на месца выклікалі ратавальнікаў, якія з дапамогай спецінструментаў вызвалілі з салона разбітага легкавіка кіроўцу і двух пасажыраў, іх шпіталізавалі ў Дзяржынскую цэнтральную раённую бальніцу. Кіроўца спецтэхнікі не пацярпеў.

У Дзяржынскім раёне Mitsubishi Colt сутыкнуўся са спецтэхнікай, ёсць пацярпелыя
Фота: minobl.mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі