Святлана Ціханоўская распачала свой трэці візіт у Злучаныя Штаты. Яна ўжо сустрэлася з намесніцай дзяржсакратара ЗША Вэндзі Шэрман. Як паведамляе прэс-служба Дзярждэпа, "напярэдадні Дня Волі Беларусі 25 сакавіка намесніца дзяржсакратара выказала нязменную прыхільнасць Злучаных Штатаў падтрымцы імкнення беларускага народа да дэмакратычнай, суверэннай і стабільнай будучыні для Беларусі".
Шэрман паведаміла Ціханоўскай пра намер ЗША "пачаць ўсёабдымны стратэгічны дыялог з беларускім дэмакратычным рухам і грамадзянскай супольнасцю, пачынаючы з канца 2023 года".
У Дзярждэпе ЗША Святлана Ціханоўская абмеркавала прыцягненне да адказнасці рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і санкцыі на калійныя ўгнаенні з РБ.
Тым часам дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен падчас слуханняў у сенацкім камітэце заявіў, што Дзярждэп працягвае разглядаць магчымасць прызначэння спецпрадстаўніка па ўзаемадзеянні з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.