У дзень абвалу беларускага рубля Лукашэнка паехаў на прадпрыемства ў Мінску
![У дзень абвалу беларускага рубля Лукашэнка паехаў на прадпрыемства ў Мінску](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000019_203098_big.jpg.webp?itok=f1dSUiaI)
У дзень абвалу беларускага рубля Аляксандр Лукашэнка паехаў на вытворча-гандлёвае прыватнае ўнітарнае прадпрыемства "Мінатор-Сервіс". Яно знаходзіцца ў Мінску, займаецца вытворчасцю, рамонтам і абслугоўваннем баявых гусенічных машын. Гэта адно з вядучых прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу нашай краіны.
Лукашэнка запатрабаваў падтрымліваць прадпрыемствы прыватнай формы ўласнасці, інфармуе БЕЛТА.
Як паведамляла Еўрарадыё, 21 студзеня курс долара ў Беларусі вырас на 1103 рублі і складае 21 564, курс еўра падскочыў на 1388 і складае 23 779 рублёў. Расійскі рубель вырас з 256,97 да 260,24 беларускага.