У дыпмісіях КНДР чакаюць важных вестак з Пхеньяна

Ва ўсіх замежных прадстаўніцтвах КНДР скасаваныя камандзіроўкі і адпачынкі ў чаканні важнага паведамлення з Пхеньяна, піша ў суботу японская газета "Іяміюры" са спасылкай на "інфармаваныя крыніцы". "Цяпер час персанал прадстаўніцтваў КНДР находзіцца фактычна пад хатнім арыштам, скасаваныя ўсе паездкі. Гэтае распараджэнне дзейнічае ўжо некалькі дзён", - паведамілі ананімныя суразмоўцы выдання. Паводле аналітыкаў, навіна можа быць звязаная альбо з нейкім паваротам у стасунках дзвюх Карэяў, альбо з фізічным станам лідэра КНДР Кім Чэн Іра.  У пятніцу міністры абароны ЗША і Паўднёвай Карэі Роберт Гейтс і І Сан Хі абмеркавалі ў Вашынгтоне сітуацыю. Карэец падкрэсліў, што здароўе Кім Чэн Іра аказвае "істотны ўплыў" на бяспеку ў рэгіёне. Паўночная Карэя сёння з'яўляецца самай закрытай дзяржавай у свеце. Здагадкі пра цяжкую хваробу 67-гадовага Кім Чэн Іра паўсталі пасля таго, як ён не з'явіўся на парадзе ў гонар 60-годдзя КНДР 9 верасня.
Па некаторых звестках, ён перанёс інсульт. Прадстаўнікі камуністычнай дзяржавы адпрэчвалі гэтую інфармацыю.
Знікненне "ўлюбёнага правадыра" супала з абвастрэннем сітуацыі вакол паўночнакарэйскай ядзернай праграмы. Улады Пхеньяна знялі пломбы МАГАТЭ з ядзернага рэактара ў Энбене, паколькі ЗША да таго часу не выключылі КНДР з пераліку краін, якія падтрымліваюць тэрарызм. Вашынгтон патрабаваў выпрацоўкі дзейснага механізму кантролю за ядзернымі аб'ектамі Паўночнай Карэі. 11 кастрычніка бакі пагадзіліся ў гэтым пытанні.


ВВС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі