У ДТЗ у Камянецкім раёне загінуў кіроўца "Таёты"

У ДТЗ у Камянецкім раёне загінуў кіроўца "Таёты"

Снегапад, які прыйшоў у сераду ў Беларусь, пагоршыў сітуацыю на дарогах краіны. У Камянецкім раёне Брэстчыны каля 16-й гадзіны адбылося ДТЗ са смяротным фіналам. 

65-гадовы кіроўца "Таёта Камры" ехаў па трасе ад Высокага ў бок Брэста. Абагнаўшы спадарожны аўтамабіль і вярнуўшыся ў сваю паласу, кіроўца не справіўся з кіраваннем аўто. Як паведамляе gaibrest.by, машына з'ехала ў кювет і ўрэзалася ў прыдарожнае дрэва. Мужчына загінуў на месцы ДТЗ. 

ДАІ выявіла, што кіроўца быў прышпілены рамянём бяспекі, на аўтамабілі стаялі зімовыя шыны. 

Цяпер па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Як паведамляла Еўрарадыё, ДТЗ са смяротным вынікам адбыліся ўчора ў Слоніме і пад Рэчыцай. Агулам у дарожных здарэннях за дзень загінулі не менш за шэсць чалавек. 

У ДТЗ у Камянецкім раёне загінуў кіроўца "Таёты"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі