У ДТЗ у Іўеўскім раёне загінуў мужчына, які вяртаўся з вахты ў Астраўцы
![У ДТЗ у Іўеўскім раёне загінуў мужчына, які вяртаўся з вахты ў Астраўцы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/qaaxfmufnjc.jpg.webp?itok=YGmOIcZp)
Сталі вядомыя падрабязнасці ДТЗ у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Яно адбылося ўвечары 15 лістапада на трасе Гродна — Мінск у кіламетры ад вёскі Сантакі. Перад "Фіятам" раптоўна выбег лось. Пасля сутыкнення з ім легкавік апынуўся на сустрэчнай паласе руху, дзе патрапіў пад мікрааўтобус "Фольксваген".
Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, у "Фіяце" ехалі чатыры чалавекі з вахты ў Астраўцы. Кіроўца загінуў на месцы, двое пасажыраў атрымалі траўмы, адзін з іх трапіў у рэанімацыю. Яшчэ адзін пасажыр, які быў на заднім сядзенні, не пацярпеў.
![У ДТЗ у Іўеўскім раёне загінуў мужчына, які вяртаўся з вахты ў Астраўцы](/sites/default/files/paragraphs/image/v0s-5gfkg8u.jpg)
Фота: gaigrodno.by