У ДТЗ пад Баранавічамі аўтамабіль разваліўся на часткі, кіроўца загінуў

У ДТЗ пад Баранавічамі аўтамабіль разваліўся на часткі, кіроўца загінуў

У ДТЗ пад Баранавічамі легкавы аўтамабіль Renault Megane Scenic разваліўся на часткі, кіроўца загінуў. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, здарэнне адбылося ўначы 16 сакавіка на 7-м кіламетры аўтадарогі Баранавічы — Ляхавічы. На закругленні дарогі 25-гадовы кіроўца няправільна выбраў хуткасць, з-за чаго легкавік апынуўся на правай абочыне, дзе яго пранесла каля 70 метраў, а пасля ён перакуліўся. У выніку моцнага ўдару ў машыны адарвала элементы кузаву, рухавік. Кіроўцу і яго 30-гадовую жонку выкінула з салона.

Жанчына атрымала шматлікія цяжкія пашкоджанні, яна шпіталізаваная ў Баранавіцкую гарадскую бальніцу. Адзначаецца, што ў момант ДТЗ яна была ў стане алкагольнага ап’янення. Жанчына, як і яе муж, не была прышпіленая рамянём бяспекі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі