У Дрыбіне галасаваць прыйшлі 146% выбарцаў (дакументы)

Пра тое, што ў акрузе 278 выбарцаў, паведамляецца ў рашэннях Дрыбінскай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Дрыбінскага райсавета ад ад 27 снежня 2013 года № 1-3 "Аб стварэнні выбарчых акруг па выбарах дэпутатаў Дрыбінскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання".



Аднак згодна з выніковым пратаколам, на выбары з'явілася ў паўтара раза больш — 406 чалавек, піша horki.info.



Найбольшую колькасць галасоў, паводле афіцыйных звестак, атрымаў Юрый Дзенісевіч — намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні райаддзела міліцыі. За яго нібыта прагаласавала 212 чалавек.



Дарэчы, датэрмінова прагаласаваў 241 выбаршчык (87% ад першапачатковага агульнага спісу).



Фота — horki.info
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі