У другім крузе “Кубка Крамля” Азаранка згуляе з Марыяй Шарапавай

Вікторыя Азаранка выйшла ў другі круг тэніснага турніру "Кубак Крамля", які праходзіць у Маскве.
Вікторыя Азаранка выйшла ў другі круг тэніснага турніру "Кубак Крамля", які праходзіць у Маскве. Сёння ў стартавым матчы беларуска абгуляла аўстрыйскую тэнісістку Сібіл Бамер — 6:3, 6:4.

У другім крузе Азаранка згуляе супраць другога нумару “пасеву” расіянкі беларускага паходжання Марыі Шарапавай.

У парным разрадзе Азаранка аб'яднала высілкі з яшчэ адной беларускай тэнісісткай Таццянай Пучак. У першым крузе яны згуляюць супраць Алісіі Молік (Аўстралія) і Агнешкі Радванскай (Польшча).

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі