У драгічынскай лякарні пасля ўколу памёр 8-гадовы хлопчык

У драгічынскай лякарні пасля ўколу памёр 8-гадовы хлопчык

Упраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці высвятляе акалічнасці смерці васьмігадовага хлопчыка ў Драгічынскай раённай бальніцы.

У каментары БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца УСК Марына Дранькова паведаміла, што трагедыя адбылася 12 кастрычніка. У гэты дзень маці забрала сына-першакласніка са школы, каб паказаць доктару. Хлопчык скардзіўся на боль у вуху, і яго паклалі ў шпіталь.

Увечары дзіцяці зрабілі ўкол. Неўзабаве пасля гэтага яму стала кепска: хлопчыка пачало ванітаваць, і ён страціў прытомнасць. Лекары спрабавалі выратаваць дзіця, але гэта ім не ўдалося.

Следчыя высвятляюць, ці ёсць сувязь паміж уколам і гібеллю школьніка. Па гэтым факце пачалі крымінальную справу за неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў медыцынскім работнікам.

Фота: БЕЛТА

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі