У Докшыцах адбылася акцыя супраць абортаў

9 траўня, у Дзень Перамогі, на рынку ў Докшыцах моладзевыя актывісты правялі акцыю супраць абортаў. Яна прайшла пад лозунгам: «Фашыстаў перамаглі, а дзяцей усё роўна забіваюць». Падчас акцыі было раздадзена больш за 200 улётак з заклікам забараніць аборты. Таксама актывісты трымалі плакат з патрабаваннем забарніць аборты. Праз паўтары гадзіны пасля пачатку акцыі да актывістаў падышоў міліцыянт і загадаў знішчыць плакат, паведамляе nn.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі