У Дняпры патануў 9-гадовы хлопчык

У Дняпры патануў 9-гадовы хлопчык

У Дняпры патануў 9-гадовы хлопчык. Ён хацеў паказаць сябрам, як умее ныраць. Як паведаміў БЕЛТА старшы інспектар па асаблівых даручэннях упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц, трагічнае здарэнне адбылося 30 чэрвеня ў Дубровенскім раёне.

Пасля заняткаў у танцавальным гуртку ў аграгарадку Арловічы тры хлопчыкі і тры дзяўчынкі ва ўзросце да 10 гадоў ўгаварылі работніцу сельскага Дома культуры пайсці купацца ў рацэ. Пакуль жанчына зачыняла будынак, хлопчыкі пабеглі наперад. Адзін з іх, 9-гадовы, пачаў выхваляцца перад іншымі, як ён умее ныраць. Хлопчык скакаў з пакрышкі, якая ляжала ў вадзе. Падчас чарговага скачка на вялікую адлегласць яго падхапіла моцная плынь.

Знайсці ў вадзе хлопчыка спрабавалі некалькі мясцовых жыхароў, у тым ліку працаўніца Дома культуры, але беспаспяхова. Цела патанулага знайшлі вадалазы праз некалькі гадзін. Праваахоўнікі праводзяць праверку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі