У Данецку баевікі штурмуюць вайсковую часць: чуваць выбухі і стрэлы

У той жа час на сайце Данецкага гарсавета адзначаецца, што па вуліцы Шчорса паміж праспектам Таманскага і завулкам Расіні чуваць стрэлы і выбухі. Ідзе штурм вайсковай часці ўнутраных войскаў МУС Украіны ў Данецкай вобласці (вул. Шчорса, 116).

У гарсавеце ўдакладняюць, што на месца здарэння выехала аператыўна-следчая група гарадскога ўпраўлення МУС на чале з начальнікам Юрыем Сяднёвым.

Жыхароў бліжэйшых дамоў просяць не падыходзіць да вокнаў, не выходзіць на гаўбцы, без патрэбы не пакідаць межы кватэры. Уладальнікаў аўто просяць аб'язджаць месца здарэння, інфармуе УНІАН.

Раней паведамлялася, што ўвечары 26 чэрвеня невядомыя ўзброеныя злачынцы, якія назвалі сябе групоўкай "Кальміус", атачылі вайсковую часць 3004 Нацыянальнай гвардыі Украіны ў Данецку.

Тэрарысты патрабавалі ад вайскоўцаў тэрмінова пакінуць тэрыторыю вайсковай часці і перайсці на бок баевікоў.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі