У Данецку абвясцілі незалежную рэспубліку (відэа)

Гэтае рашэнне было прынятае на пазачарговай сесіі самаабвешчанага "народнага савета" Данецкай вобласці, перадае censor.net.ua.



Выступоўца абвясціў, што з гэтага моманту створана Данецкая незалежная рэспубліка. Натоўп сустрэў гэтую заяву авацыямі і крыкамі "Расія, Расія". Пазней выступоўца дадаў, што гэтае рашэнне прынята на пазачарговай сесіі.



Пазней "народны савет" прыняў яшчэ адно рашэнне — пра ўваходжанне новастворанай рэспублікі ў склад Расіі. Таксама "народны савет" папрасіў увесці расійскія войскі.



Сепаратысты патрабавалі прыняць гэтае рашэнне на легітымнай сесіі абласнога савета. Аднак дэпутаты не сабраліся, таму іх "пазбавілі" мандатаў і сфармавалі "народны абласны савет".



Цяпер з флагштока каля абласнога савета зняты сцяг Данецкай вобласці і заменены на сцяг "Данецкай рэспублікі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі