У Данецкай вобласці Ўкраіны размалявалі помнік Леніну

Уначы ў горадзе Канстанцінаўка невядомыя чырвонай фарбаю прымалявалі бальшавіцкаму правадыру цяльняшку, шорты, румянец і пафарбавалі яму чаравікі.
Гэта не першы выпадак апаганьвання памнікаў Леніна ва Ўкраіне. Летась чаравікі пафарбавалі двум данецкім "ленінам" — у Данецку і Арцёмаўцы. Летась каля Сімферопаля невядомыя падпілавалі помніку галаву і абляпалі яго фарбай.Гэта не першы выпадак апаганьвання памнікаў Леніна ва Ўкраіне. Летась чаравікі пафарбавалі двум данецкім "ленінам" — у Данецку і Арцёмаўцы. Летась каля Сімферопаля невядомыя падпілавалі помніку галаву і абляпалі яго фарбай.

Сёлета ў Беларусі, Расіі і Ўкраіне перыядычна адбываюцца акты апаганьвання помнікаў Уладзіміру Леніну. Самым гучным быў падрыў помніка ля Фінляндскага вакзалу ў Пецярбургу. 5 траўня ў Калінінградзе нехта абліў помнік чорнай фарбай і напісаў: "Памятай пра ахвяры чырвонага тэрору".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі