Вы тут

У Чыкага тысячы ўдзельнікаў фестывалю Pokemon Go засталіся без пакемонаў

Фота з архіву

Тысячы прыхільнікаў Pokemon Go атрымаюць кампенсацыю праз тэхнічныя збоі на фестывалі ў Чыкага — удзельнікі імпрэзы не мелі доступу да дадатку і не змаглі гуляць, хоць выклалі грошы за квіткі ў спадзеве злавіць самых рэдкіх пакемонаў.

Як паведамляе ВВС, тэхнічныя збоі адбыліся праз перагружанасць мабільных сетак і некалькіх памылак, дапушчаных арганізатарамі. У выніку фестываль, які рэкламаваўся як шанец упершыню сабрацца разам і злавіць некаторых рэдкіх істотаў, быў сарваны. Прыхільнікі адно крычэлі: “Выпраўце нашу гульню!”

Апроч звароту 20 долараў за квіток, расчараваным прыхільнікам гульні прапанавалі па 100 долараў кампенсацыі ў выглядзе гульнявой валюты (pokecoins), якую можна выкарыстоўваць у дадатку.

Гульня Pokemon Go была запушчаная мінулым летам. Яна прызначаная для мабільных прыладаў з сістэмай GPS. Удзельнікі павінны шукаць пакемонаў, лавіць іх і змагацца з імі. Гульню загрузілі болей за 750 мільёнаў разоў. Стваральнікі зарабілі на ёй болей за мільярд долараў.