У "чорным спісе" ўладаў будзе 40000 персон?

Сёння Андрэй Мікалаеў, адзін з фігурантаў справы аб "масавых беспарадках", зноў наведаў ваенную контрвыведку.  Следчы паказаў яму некалькі дзясяткаў фотаздымкаў з Плошчы і запытаўся, ці не ведае Андрэй кагосьці з людзей, знятых на фота.

Мікалаеў лічыць, што спецслужбы спрабуюць такім чынам выявіць асобы тых удзельнікаў акцыі, каго пакуль не змаглі ідэнтыфікаваць.

Задача даволі складаная, калі ўлічыць, што ў акцыі 19 снежня прынялі ўдзел не менш за 40 тысяч чалавек, паведамляе "Народная воля".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі