У Чэрвенскім раёне за год змянілася 35% кіруючых кадраў

Кіраўнік Мінскай вобласці Сямён Шапіра патрабуе эфектыўнай кадравай палітыкі ў раёнах. Такую заяву ён зрабіў 28 студзеня, прадстаўляючы новага старшыню Чэрвенскага райвыканкама Андрэя Зубара, інфармуе БЕЛТА.

Новаму кіраўніку раёна загадалі сфармаваць у бліжэйшы час каманду, якая зможа істотна палепшыць сацыяльна-эканамічнае становішча Чэрвеншчыны. Паводле Шапіры, у тут за апошні год змянілася каля 35% кіруючых кадраў, а гэта не спрыяе развіццю раёна.

Андрэю Зубару ў найбліжэйшы час давядзецца заняцца ўкараненнем новых тэхналогій у вытворчасць, умацаваннем выканаўчай дысцыпліны, а таксама добраўпарадкаваннем Чэрвеня. Дарэчы, да свайго прызначэння старшынёй райвыканкаму, Зубар быў дырэктарам прадпрыемства “Купава-Агра” — філіялу заводу аўтамабільных прычэпаў і кузавоў “МАЗ-Купава”.

Цяпер на Міншчыне робіцца стаўка на маладыя кіруючыя кадры і, як мяркуе старшыня аблвыканкама Сямён Шапіра, такая практыка дае плён. У якасці прыкладу ён прыводзіць працу маладых старшыняў Слуцкага, Стаўбцоўскага, Вілейскага і Лагойскага раёнаў.

Фота: forum.globus.tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі