У Чэхіі невядомы з бел-чырвона-белым сцягам пратэставаў супраць ЗША (відэа)

У Чэхіі прайшлі нешматлікія акцыі пратэсту супраць амерыканскіх войскаў. Як вядома, калоны вайсковай тэхнікі вяртаюцца з краін Балтыі, дзе яны былі на вучэннях, у Заходнюю Нямеччыну. Праязджалі яны і па чэшскай тэрыторыі. У Празе і іншых гарадах краіны на вуліцы выйшлі як тыя, хто супраць праезду праз Чэхію амерыканскіх вайскоўцаў, так і тыя, хто не супраць гэтага.

На адным з відэа можна пабачыць мужчыну, які трымае шыльдачку з надпісам "ЗША — тэрарыст", а таксама беларускі нацыянальны сцяг (бел-чырвона-белы). Некалькім мужчынам не спадабаўся яго пратэст, які падыйшлі і пачалі ў яго адбіраць шыльдачку. Сцяг жа вырвалі і кінулі на зямлю. Хто гэты пратэстовец, невядома.

На галоўным здымку пратэстовец крайні злева. Фота: ČTK

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі