У Чавускім раёне выратавалі 7-гадовую дзяўчынку, якая ўпала ў калодзеж
![У Чавускім раёне выратавалі 7-гадовую дзяўчынку, якая ўпала ў калодзеж](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/k11.jpg.webp?itok=_z5l4jPh)
У Чавускім раёне ў вёсцы Прыазёрная выратавалі 7-гадовую дзяўчынку, якая ўпала ў калодзеж. Здарэнне адбылося ўдзень 13 лютага. Ратавальнікаў выклікала бабуля дзяўчынкі. Паводле яе слоў, дзіця гуляла і ўпала ў незачынены калодзеж каля вёскі.
Ратавальнікі знайшлі дзяўчынку ў калодзежы, глыбіня якога складае больш за тры метры. Яна стаяла на трубах цеплатрасы, якая невыкарыстоўваецца. На шчасце, дзіця не пацярпела і ў шпіталізацыі не мела патрэбы, паведамляе прэс-служба МНС.
Месца здарэння ратавальнікі агарадзілі.
Здымкі з ратавальнай аперацыі / 112.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.